Айша | ru

8    0

У свой час гурт “Айша” падаваў агромністыя надзеі. Ён быў створаны з музыкаў некалькіх гарадзенскіх гуртоў. “Калісьці вакалістка гурта Вікторыя вучылася ў каледжы мастацтваў і зацікавілася маёй пазэіяй, - кажа паэт Юры Гумянюк. - Так і паўстаў гэты музычны праект”. У 1996 годзе “Айша” здабыла ляўрэацтва на фэсьце “Басовішча”, даволі актыўна канцэртавала, а іх песьня “Ёкагама” некалькі тыдняў знаходзілася ў лідэрах гіт-параду “Радыё Рокс”. У плянах быў запіс альбому на вершы Гумянюка, і асобны праект на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай (адна зь песень “Зь вераю” брала ўдзел у Тузіне Гштоў). Але ўсе пляны перапыніліся – канцэртаў не было, у студыі гурт таксама працаваў мала. У 2006 годже гурт фактычна перастаў існаваць. “Мяркую, што калі б яны вызначыліся дакладна са сваёй канцэпцыяй – у іх бы ўсё атрымалася”, - кажа Ю.Гумянюк .