Wartha | uk

Менскі pagan metal гурт. Пачатак быў закладзены ўлетку 2008га году. Ўзімку наступнага году было запісана дэма «Хороводы». Апасля гэтага гурт пачынае выкарыстоўваць беларускую мову ў спевах, а ў ліріцы - тэмы нацыянальнага адраджэння, упадку самасвядомасці, здрады паўночнай культуры. А таксама тэмы традыцыйнай касмагоніі ў міфах і паданнях Эўропы. Музычная частка складаецца з эпічнага палатну і моцнай прывязкі да паўночнага фолку. Натхненне чэрпаецца з міфаў, легенд і гісторыі. Таксама моцна ўплываюць краявіды і культура прымардыяльнай Беларусі. .